Журнал № 1(10)-2012
Ритуал і фольклор

Інна ШВЕД

доктор філологічних наук, професор,
кафедра білоруського літературознавства Закладу освіти «Брестський державний університет імені О. С. Пушкіна»

Cемантыка i функцыянаванне белага колеру ў сямейнай абряднасцi беларусаў

Резюме: 

Автор статті розглядає білий колір як “першоколір”, що функціонує у комплексі сімейних обрядів “переходу”, широкому колі ритуалізованих дій, пов’язаних із початком і закінченням відповідних процесів, а також у вербальних обрядових текстах. Білий колір є знаком переходу із одного стану в інший, стосується у ритуалах формул ініціації, виявляє концепти новизни, чистоти, святості, добра і, разом із тим, смерті, “нечесності” нареченої.
Ключові слова: семантика, символіка, функціонування, обряди народження, весілля, похорони.

Анонс: 

У традыцыйнай карціне свету беларусаў і многіх іншых народаў белы колер функцыянуе як важны чыннік колеравага кода і звычайна звязваецца з цэлым шэрагам колераў светлых тонаў і проціпастаўляецца чорнаму (які, адпаведна, абагульняе цёмныя колеры) ці чырвонаму колерам.
Такой прыкметай белага колеру, як ‘ясны, светлы, чысты’ матываваны пашыраныя ў беларускім фальклоры выразы “белы свет” і “белы дзень”, якія нярэдка звязаны з тэмай пачатку і надзелены пазітыўнай аксіялагізацыяй. Паводле абрадавых песень, у прыватнасці агульных калядак, “беленькі свет” выступае знакам пачатку спявання рытуальных песень, услаўлення Ражджаства Хрыстова. У шматлікіх тэкстах розных жанраў раніца абазначаецца выразамі “белы свет” і“белы дзень”. Пры гэтым рад эпітэтаў “белы”, “ясны” можа працягвацца эпітэтамі “светлы”, “святы”.Важна ўзгадаць, што з семантычнай дамінантай Велікоднага тыдня з яго Чыстым чацвяргом – ідэяй чысціні і аднаўлення – карэлююць зафіксаваныя на Палессі і Магілёўшчыне назвы Перадвелікоднага тыдня (калі прыбіралі і бялілі хаты) Біела няделя, Білый тыждень – “Била нядзеля пасьледня [перед Пасхой], на юй ўсе беляца да прибираюць”[10, с. 36]. Такія словазлучэнні з колеранайменнем “белы” абазначаюць перыяд і разам з тым указваюць на стан, выяўляюць ідэі пераходнасці, ачышчэння і адраджэння.

Архів журналів "Міфологія і Фольклор"